Конкурс малюнкаў "Родны сімвал"

08.12.2021
 Герб, сцяг і гімн – галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну свайго народа, якія падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян краіны. 8 снежня ў рамках тэматычнага дня "Нашы сімвалы - наш гонар", прысвечанага сімволіцы Рэспублікі Беларусь, пад дэвізам "Роднае - народнае" адбыўся конкурс малюнкаў "Родны сімвал", падчас якога навучэнцы  адлюстроўвалі дзяржаўныя сімвалы на забаўляльна-гульнявой пляцоўцы "Для патрыётаў". Вынікам конкурсу сталі выдатныя работы, у якіх хлапчукі і дзяўчынкі  не толькі маляўніча адлюстравалі дзяржаўную сімволіку, але і ўклалі ў кожны твор часцінку дзіцячай любові да роднай краіны.