Шосты школьны дзень. Дзень прафарыентацыі
18.11.202318 лістапада ў Янавіцкай сярэдняй школе ў рамках шостага школьнага дня "Дзень прафарыентацыі" прайшла гульня "Адгадай прафесію", навучэнцы пачатковых класаў даведаліся аб розных прафесіях і паглыбілі свае веды па гэтай тэме гуляючы ў розныя гульні "Я пакажу, ты адгадай", "Даведайся па апісанні”і г.д. Для навучэнцаў 5-9 класаў прайшоў інфарм-дайджэст "У свеце забытых прафесій" мэтай якога было пазнаёміць дзяцей са састарэлымі, забытымі прафесіямі. У шосты школьны дзень, навучэнцы Янавіцкай школы прынялі ўдзел у працоўнай акцыі “Абеліск”, мэтай якой было навядзенне парадку ля помніка, а таксама фарміраванне патрыятычных і грамадзянскіх пачуццяў у школьнікаў.