Шосты школьны дзень "Дзень духоўнасці"
02.03.20242 сакавіка ў Янавіцкай сярэдняй школе ў рамках шостага школьнага дня "Дзень духоўнасці" юнакі і дзяўчаты пачатковых класаў былі задзейнічаны на мерапрыемстве круглы стол "Дарогаю дабра". Класны кіраўнік 3 класа абмеркавала з дзецьмі добрыя, дрэнныя ўчынкі і іх наступствы, як нашыя дзеянні ўплываюць на іншых людзей, што неабходна рабіць і як сябе паводзіць, каб іншыя адказвалі табе дабром. Таксама ў шосты школьны дзень для навучэнцаў Янавіцкай школы прайшла гадзіна духоўнасці "Што пасееш, тое і пажнеш", мэтай якой было навучыць навучэнцаў аналізаваць свае ўчынкі, суадносіць іх з агульначалавечымі каштоўнасцямі, раскрыць маральны сэнс вучэння Хрыста, біблейскіх запаведзяў. Педагог сацыяльны ў рамках акцыі "Сябруем з законам" падрыхтаваў дзелавую гульню "Знаўцы права", уваходзе якой хлопцы адказвалі на пастаўленыя ім пытанні, выконвалі розныя заданні, раскрылі значэнне паняццяў "правы дзіцяці", "абавязкі дзіцяці", пазнаёміліся з асноўнымі правамі дзіцяці, абвешчанымі ў Канвенцыі аб правах дзіцяці.