Дзень трэці. Дзень аховы навакольнага асяроддзя

05.06.2024
Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя прайшоў 5 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Патрыёт". Разам з выхавацелямі дзеці прагарталі старонкі Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, адказалі на пытанні віктарыны аб колерах. Традыцыйна прайшла Хвілінка Бяспекі "Першая дапамога пры сонечным удары". Таксама для дзяцей прайшла гадзіна творчасці "Нам без прыроды не пражыць-прыродай трэба шанаваць", мэтай якога было развіццё творчых здольнасцяў дзяцей, выхаванне беражлівых адносін да прыроды, фарміраванне ведаў аб экалогіі.