Аб прыёме ў 10 клас ДУА "Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна"

     Для навучэнцаў, якія скончылі IX клас, і якія вырашылі працягнуць навучанне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, у 2024/2025 навучальным годзе ў Янавіцкай сярэдняй школе плануецца адкрыць X класа з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў (модуляў) на павышаным узроўні: матэматыка і фізіка ( 7 навучэнцаў). 

Звяртаем увагу, што ў X класе плануецца вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым узроўні 

Заява пры прыёме ў X клас падаецца ў прыёмную камісію школы ў перыяд з 12 чэрвеня па 17 жніўня. На падставе рашэння прыёмнай камісіі не пазней за 25 жніўня дырэктарам школы выдаецца загад аб прыёме вучняў у Х клас.

Адказны за прыём дакументаў намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Шчэрба А.Ф., тэлефон 3751793 61-6-85