Справаздача дзейнасці ўстановы адукацыі за 2022/2023 навучальны год

Справаздача дзейнасці ўстановы адукацыі за 2022/2023 навучальны год

разгарнуць

Справаздача дзейнасці ўстановы адукацыі

за 2022/2023 навучальны год

У 2022/2023 навучальным годзе дзейнасць педагагічнага калектыву Дзяржаўнай установы адукацыі “Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” была накіравана на забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі інфармацыйнага грамадства, адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў.

Адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з устаноўленымі Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, з нарматыўнымі прававымі дакументамі, рэкамендаванымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе, лакальнымі нарматыўнымі дакументамі і планам работы школы на 2022/2023 навучальны год.

Паслядоўна праводзіліся мерапрыемствы па забеспячэнні якасці адукацыі праз удасканаленне прафесійнага майстэрства педагогаў, інфарматызацыю адукацыйнага працэсу пры ўмове захавання здароўя ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, фарміраванне экалагічнай выхаванасці, развіццё вучэбна-матэрыяльнай базы школы.

Вялікую ўвагу калектыў удзяляў выхаванню грамадзяніна і патрыёта роднай зямлі праз сумесную работу ўстановы адукацыі, бацькоў і зацікаўленых грамадскіх арганізацый, далучэнне навучэнцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

Забеспячэнню аптымальных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу садзейнічае апякунскі савет, які прыцягвае бацькоўскую грамадскасць да актыўнага ўдзелу ў жыцці школы.

Ва ўстанове адукацыі склалася эфектыўная сістэма ўзаемадзеяння з сацыяльнымі партнёрамі, якая спрыяе найбольш аптымальнаму развіццю здольнасцей навучэнцаў. У новым навучальным годзе мэтазгодна паглыбіць узаемадзеянне школы з соцыумам пашырыць сувязі школы ў соцыуме па пытаннях грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне навучэнцамі адукацыі, праводзіліся з мэтай стварэння неабходных умоў для эфектыўнага функцыянавання і развіцця ўстановы адукацыі. Усе запланаваныя мерапрыемствы выкананы.

У 2022/2023 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі функцыянавала 11 класаў агульнай колькасцю 129 навучэнцаў. Сярэдняя напаўняльнасць класаў на першай ступені навучання склала 10,8 навучэнцаў, на другой ступені – 15,8 навучэнцаў, на трэцяй ступені – 3,5 навучэнцаў. Колькасць вучняў школы ў параўнанні з навучальным годам стабільная (2021/2022 навучальны год – 120; 2020/2021 навучальны год – 122).

У рамках рэалізацыі работы па ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, па спісе на 01.09.2021 - 303 чалавекі (у мінулым годзе – 256 чалавек). З 303 чалавек, зарэгістраваных у мікрараёне школы, 173 чалавекі (у мінулым годзе - 140 чалавек) навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі: 129 чалавек – у Янавіцкай сярэдняй школе, 44 чалавек (у мінулым годзе – 20 чалавек) – у іншых установах агульнай сярэдняй адукацыі.
Галоўнай задачай спецыяльнай адукацыі ў школе з’яўляецца рэалізацыя праў дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з іх пазнавальнымі магчымасцямі і здольнасцямі, іх сацыяльная адаптацыя і інтэграцыя ў грамадстве. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання ва ўстанове створаны неабходныя спецыяльныя ўмовы: карэкцыйна-развіваючае, прадметна-прасторавае, сацыяльнае і адукацыйнае асяроддзе, адэкватнае магчымасцям указанай катэгорыі дзяцей. Штогод карэкцыйна-педагагічную дапамогу атрымліваюць 100% дзяцей ранняга ўзросту з АПФР. 

З мэтай рэалізацыі права грамадзян на атрыманне адукацыі з улікам іх індывідуальных патрэб, здольнасцей і запытаў з 01.09.2022 на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўлялася навучанне асобных вучэбных прадметаў (ХІ клас – “Хімія”, “Матэматыка”) на павышаным узроўні з ахопам 3 навучэнцаў, што складае 43% ад колькасці ўсіх навучэнцаў III ступені навучання. Назіраецца стабільная дынаміка па профільных прадметах, што сведчыць аб мэтанакіраванай рабоце вучняў і настаўнікаў (2 сертыфікаты 74 навуковай практычнай канферэнцыі “Мой першы крок у навуку” дыплом І ступені, дыплом ІІІ ступені).

У 2022/2023 навучальным годзе працягнута работа па аказанні дыферэнцыраваных адукацыйных паслуг шляхам арганізацыі факультатыўных заняткаў, якія дазваляюць задавальняць індывідуальныя запыты навучэнцаў. Факультатыўнымі заняткамі ў школе ахоплена 78% навучэнцаў І-ХІ класаў. Арганізавана дапрофільнае навучанне (у VІІІ класе ажыццяўлялася навучанне прадмета “Матэматыка” на павышаным узроўні).

Для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу выкарыстоўваюцца бібліятэка, спартыўная зала, 10 вучэбных кабінетаў, 1 камп’ютарны клас з камплектацыяй 6+1, 1 лінгафонны кабінет з камплектацыяй 6+1, піянерскі пакой, кабінет ПКПД. Усе кабінеты маюць дастатковую наглядна-дыдактычную і метадычную базу, ЭСН, адказваюць Санітарным нормам і правілам «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», маюць дастатковы ўзровень асветленасці, неабходную мэблю, эстэтычна аформленыя. У кабінеце інфарматыкі, у бібліятэцы маецца каталог праграмнага забеспячэння, створана медыятэка па прадметных абласцях. У 3-х кабінетах устаноўлены ЖК-тэлевізары, у кабінеце інфарматыкі – праектар, у лінгафонным кабінеце і ў кабінеце хіміі– мультыборды. Асаблівае месца ў стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы ўстановы адукацыі належыць афіцыйнаму сайту (http://yanovichi.kletsk-asveta.gov.by), які змяшчае інфармацыю па розных напрамках дзейнасці ўстановы адукацыі.

Маецца харчаблок і абедзенная зала на 60 пасадачных месцаў. Харчаблок дастаткова забяспечаны тэхналагічным і халадзільным абсталяваннем, якое знаходзіцца ў спраўным стане. Гарачым харчаваннем ахоплена 100% навучэнцаў.

Школа працавала ў рэжыме 6-дзённага школьнага тыдня, у які ўваходзіў 5-дзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня (субота) для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і выхаваўчых мерапрыемстваў. Навучанне ў школе было арганізавана ў адну змену.

У пачатку навучальнага года ўсе вучні школы прайшлі паглыблены медыцынскі агляд на базе УЗ “Янавіцкая ўрачэбная амбулаторыя”. Юнакі дапрызыўнага ўзросту былі абследаваны ўрачамі УЗ “Клецкая цэнтральная раённая бальніца”. Маніторынг стану здароўя дзяцей, якія знаходзіліся на “Д” уліку, ажыццяўляўся 1 раз у квартал. З 1-й групай здароўя 20 навучэнцаў (у мінулым годзе – 22), з 2-й групай – 88 навучэнецы (у мінулым годзе – 80), з 3-й групай – 21 вучні (у мінулым годзе – 18), 4-ая група здароўя – 0 вучняў (у мінулым годзе – 0).

За летні перыяд на базе ўстановы адукацыі прайшлі аздараўленне 30 вучняў у лагеры з дзённым знаходжаннем, 15 вучняў у лагеры з кругласутачным прыбываннем і 10 вучняў у лагеры працы і адпачынку. На працягу года вучні мелі магчымасць аздараўлівацца ў Уздзенскай дзяржаўнай санаторнай школе-інтэрнаце (1 вучань), у Старабарысаўскай санаторнай школ-інтэрнаце (2 вучні), а таксама ў аздараўленчым лагеры “Нача” (15 вучняў).

Вучэбны план школы быў распрацаваны на аснове Тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы на 2022/2023 навучальны год. Расклады вучэбных, факультатыўных заняткаў складзены ў адпаведнасці з Санітарнымі нормамі і правіламі “Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”, зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. №206 са змяненнямі і дапаўненнямі. Максімальная дапушчальная нагрузка вучняў адпавядала нормам вучэбнага плана. Вучэбныя праграмы па ўсіх прадметах і іх практычныя часткі ў асноўным выкананы. Заняткі па прадметах у асноўным праведзены ў адпаведнасці з неабходнай колькасцю гадзін, адведзеных на асобныя тэмы. Графікі кантрольных работ па прадметах выкананы без парушэнняў.

Асноўнымі паказчыкамі якасці адукацыі ва ўстанове адукацыі па выніках 2022/2023 навучальнага года з’яўляюцца вынікі выніковай атэстацыі, выніковасць удзелу ў алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях рознага ўзроўню, а таксама вынікі размеркавання выпускнікоў па каналах далейшага жыццеўладкавання. Характарызуючы работу школы, можна сказаць аб нестабільнасці якасных паказчыкаў.

Па выніках 2022/2023 навучальнага года атэставана 108 школьнікаў на аснове 10-бальнай сістэмы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці (за выключэннем вучняў 1-2 класаў – 21 школьнік). Якасць адукацыі складае 88,8%. Рэйтынг вучэбных дасягненняў вучняў ІІІ-ХІ класаў склаў 7,0 балаў (2021/2022 навучальны год – 7,0).

Выпускныя экзамены, цэнтралізаваныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і IIІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе ажыццяўляліся згодна Правілаў правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Правілы атэстацыі), Інструкцыі па арганізацыі і правядзенні цэнтралізсванага экзамену (далей – ЦЭ), зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.07.2023 № 184 (са зменамі і дапаўненнямі: Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2022 № 509).

За перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі дапушчаны да выпускных экзаменаў 15 вучняў ІХ класа. Вызваленых ад экзаменаў няма.

Экзамен па беларускай мове на высокім і дастатковым узроўні здалі 8 вучяў – 53,3% (у 2021/2022 навучальным годзе – 6 – 54,5%). Две навучэнкі павысілі бал паспяховасці на 0,1 бала, астатнія вучні пацвердзілі свае гадавыя адзнакі. Якасць ведаў на экзамене – 73,3%.

Экзамен па матэматыцы на высокім і дастатковым узроўні здалі 2 вучні – 13,3%. Усе вучні пацвердзілі свае гадавыя адзнакі. Якасць ведаў – 60%.

Экзамен па рускай мове на высокім і дастатковым узроўні здалі 5 вучяў – 33,3%. Две навучэнкі павысілі бал паспяховасці на 0,1 бала, астатнія вучні пацвердзілі свае гадавыя адзнакі. Якасць ведаў на экзамене – 73,3%.

На экзамене па гісторыі Беларусі навучэнцы таксама пацвердзілі свае гадавыя адзнакі. На высокім і дастатковым узроўні здалі экзамен 5 вучняяў – 33,3%. Якасць ведаў 80%.

Сярэдні бал пасведчанняў – 6,3 балы.

За перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі дапушчаны да цэнтралізаваных экзаменаў 3 вучні ХІ класа. Вызваленых ад экзаменаў няма.

Навучэнцы ХІ класа здавалі экзамен па беларускай мове, а таксама ў адпаведнасці з Інструкцыяй па арганізацыі і правядзенні ЦЭ, ліста Міністэрства адукацыі “Аб завяршэнні вучэбных заняткаў, заканчэнні 2022/2023 навучальнага года пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі” ад 02.02.2023 навучэнцы для здачы ЦЭ выбралі наступныя прадметы: “Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўства”, “Хімія” (павышаны ўзровень).

Па выніках уступнай кампаніі з 3 выпускнікоў ХІ класа 1 (33,3%) паступіў ва ўстанову вышэйшай адукацыі (у 2021/2022 навучальным годзе – 25%), 2 (66,7%) выпускнікі працягнуць навучанне ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. З іх працягнуць навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту 3 (100%).

Работа з высокаматываванымі навучэнцамі.

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці педагагічнага калектыву стала арганізацыя работы з вучнямі, якія праяўляюць устойлівы інтарэс і высокі ўзровень матывацыі да вывучэння асобных прадметаў. Патрэбна адзначыць творчы падыход і адказнасць у рабоце з указанай катэгорыяй вучняў настаўнікаў пачатковых класаў, настаўніка рускай мовы, настаўніка хіміі, настаўніка фізікі, настаўніка англійскай мовы.

Для ўдзелу ў другім (завочным) этапе фестывалю работ даследчага характару малодшых школьнікаў “Я – даследчык” было заяўлена 3 работы.

У 2022/2023 навучальным годзе ў школьным конкурсе даследчых работ прынялі ўдзел 6 вучняў. Па выніках конкурсу было прадстаўлена 5 даследчых работ для ўдзелу ў адборачным этапе раённай НПК “Дерзайте, Вы талантливы!”. У раённай НПК прынялі ўдзел 3 работы. Пераможцамі сталі: Лукашэвіч Алеся, ХІ клас, з работай “Темпоральная маркировка сборника Сергея Есенина «Стихотворения и поэмы»” – кіраўнік Акулёнак І.І. – дыплом І ступені; Апанасевіч Дар’я з работай “Оценка фитотоксичности почв, испытывающих различные виды антропогенной нагрузки” – кіраўнік Раманюк В.І. – дыплом І ступені. Якасць выступлення школьнай каманды – 67%.
Навучэнка ХІ класа Лукашэвіч Алеся стала ўдзельніцай абласнога этапу конкурса работ даследчага характару па беларускай літаратуры (настаўнік Акулёнак І.І.). Лукашэвіч Алеся, Лукашэвіч Любоў атрымалі дыплом І ступені і дыплом ІІІ ступені суадносна ў навукова-тэхнічнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Мой першы крок у навуку”. 
Навучэнка Х класа Апанасевіч Дар’я атрымала дыплом ІІ ступені II хімічнай інтэрнэт-алімпіяды; дыплом І ступені міжнароднага конкурсу даследавання навакольнага асяроддзя “Зямлянам чыстую планету” (Чэхія); дыплом І ступені міжнароднага конкурсу “Мой уклад у абарону прыроды”, намінацыя “Даследаванне ўплыву негатыўных фактараў асяроддзя на прыродныя комплексы і аб'екты”; сертыфікат удзельніка міжнароднага конкурсу з выступленнем па тэме “Выкарыстанне метадаў біятэставання для ацэнкі лакальнага забруджвання глебы”(Казахстан), а таксама пахвальны ліст абласнога турніра юных хімікаў (у складзе каманды Клецкага раёна) (настаўнік: Раманюк В.І.).
Навучэнцы школы ўдзельнічалі ў дыстанцыйных алімпіядах па прадметах: дыплом І ступені (Халапук Яўгеній), дыплом ІІІ ступені (Капліна Дзіяна) у абласной дыстанцыйнай алімпіядзе “На шляху да поспеху” па хіміі (кіраўнік: Раманюк В.І.). Навучэнцы 4 класа атрымалі 6 дыпломаў рознай ступені ў міжрэгіянальным анлайн-конкурсе “Яклас” па рускай мове, беларускай мове і матэматыцы (кіраўнік: Дзейка Д.А.).

Выхаваўчая работа

Асноўнымі напрамкамі выхавання навучэнцаў, якія рэалізуюцца ва ўстанове адукацыі, з'яўляюцца ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне. Мэтай выхаваўчай і ідэалагічнай работы ДУА “Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” з’яўляецца станаўленне грамадзяніна і патрыёта, адказнага сем’яніна, канкурэнтаздольнай асобы, якая клапоціцца аб працоўнай і прафесійнай дзейнасці на карысць сваёй краіны.

У гадавым плане выхаваўчай і ідэалагічнай работы прадугледжаны мерапрыемствы, накіраваныя на грамадзянскае, патрыятычнае і ідэалагічнае выхаванне, выхаванне ў вобласці аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання, выхаваанне культуры здаровага ладу жыцця, бяспечнай жыццядзейнасці, духоўна-маральнае, полікультурнае, эстэтычнае выхаванне, выхаванне псіхалагічнай культуры, культуры быту і вольнага часу, эканамічнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне, сямейнае і гендарнае выхаванне, сацыяльна-педагагічная падтрымка вучняў, інфармацыйнае забеспячэнне выхавання.

Арганізацыю выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі ажыццяўлялі 11 класных кіраўнікоў. Гэта вопытныя педагогі, якія маюць дастатковыя веды па методыцы арганізацыі выхаваўчай работы з класным калектывам. Для аказання метадычнай дапамогі арганізавана работа метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, тэматыка пасяджэнняў якога адлюстроўвае найбольш актуальныя пытанні выхавання асобы.

За 2022/2023 навучальны год праведзена 7 экскурсій па памятных месцах Рэспублікі Беларусь і раёна: экскурсія ў гісторыка-этнаграфічны музей ДУА “Кухчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна”, экскурсійная паездка ў Баранавіцкі краязнаўчы музей; мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”; народны гісторыка-этнаграфічны музей “Гісторыя вёскі Морач”; экскурсія “Клецк гістарычны”;міні-экскурсія “Невывучаныя месцы роднага краю” да помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны; экскурсія па палацава-паркавым комплексе “Нясвіжскі замак”

Установай адукацыі арганізавана наведванне вайсковай часткі п/п 03522 п. Азярэчча. Праведзена 2 сустрэчы з прадстаўнікамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Значная ўвага ва ўстановах адукацыі надаецца выхаванню культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця праз рэалізацыю міжведамаснага інфармацыйнага праекта “Школа – тэрыторыя здароўя”. Штогод, у лістападзе, праходзіць месячнік здаровага ладу жыцця, у рамках якога арганізаваны тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, круглыя сталы, гутаркі-практыкумы, гадзіны зносін, накіраваныя на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця.

Адна з найважнейшых задач выхаваўчай работы – арганізацыя занятасці навучэнцаў у пазаўрочны час. На базе ўстановы адукацыі працавала 5 аб’яднанняў па інтарэсах. Усе аб’яднанні забяспечваюць гарманічнае развіццё асобы. У аб’яднаннях па інтарэсах занята 71% навучэнцаў.

Вялікая роля па выхаванні грамадзяніна-патрыёта належыць музейнай экспазіцыі “Развіццё піянерскага руху на Клеччыне”. На працягу года праведзена 5 экскурсій для навучэнцаў і настаўнікаў школ раёна. З 01.09.2022 па 01.06.2023 года з выкарыстаннем матэрыялаў школьнай экспазіцыі “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” праведзена 32 мерапрыемствы.

Асаблівую ролю ў грамадзянскім станаўленні навучэнцаў адыгрывае работа дзіцячых і моладзевых грамадскіх арганізацый. Ахоп навучэнцаў, уцягнутых у дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, складае 100%.

Актывісты грамадскіх аб’яднанняў прымалі ўдзел у акцыях “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, “Квітней, Беларусь!” да Дня дзяржаўнага герба і сцяга, “Наша піянерская праца табе, Айчына!”, “Лета – пара добрых спраў”, “Дзень без аўтамабіля”, “Міласэрнасць”, “Дом без адзіноты”, “Абеліск”,  “Жанчыны-маці, дзякуй вам!”, “Наша праца на карысць малой радзімы”, “Жыццё без наркотыкаў”, “Аднаўленне святынь Беларусі” і інш.

Штогод у лютым праходзіць Дзень роднай мовы, у рамках якога праводзіцца інтэлектуальная гульня “Знаўцы роднай мовы”, акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, “Вершы ў кішэні”, інфармацыйная выстава “Смак роднай мовы”.

Фарміраванню інфармацыйнай культуры навучэнцаў спрыяе штотыднёвае правядзенне інфармацыйных гадзін, адзіных дзён інфармавання па праграме “ШАГ”.

Ва ўстанове адукацыі вялася мэтанакіраваная работа па прафілактыцы правапарушэнняў. Навучэнцы павінны ўмець будаваць адносіны з людзьмі з улікам маральных і прававых нормаў, супрацьстаяць інфармацыі, якая наносіць шкоду духоўнаму і фізічнаму здароўю чалавека. У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў на працягу года былі арганізаваны сустрэчы навучэнцаў з участковым інспектарам ІСН Гваздом Я.М., начальнікам ІСН Жалнеровічам П.У, участковым інспектарам РАУС Калейнікам А.М., урачом УЗ “Янавіцкая ўрачэбная амбулаторыя” Каплінай В.У.    

Спецыялістамі СППС вялася мэтанакіраваная работа па прафілактыцы ўжывання наркатычных рэчываў, спайсаў. У рамках правядзення дэкады прававых ведаў праведзены бацькоўскі сход з запрашэннем урача Клецкай ЦРБ Конан Т.А., якая азнаёміла бацькоў са знешнімі прыкметамі ўжывання спайсаў, наступствамі ўжывання і аказаннем першай медыцынскай дапамогі. У педкалектыве быў паўторна праведзены семінар па вывучэнні алгарытму ўзаемадзеяння супрацоўнікаў праваахоўных органаў і педагагічных работнікаў ўстановы адукацыі пры выяўленні навучэнцаў, якія ўжываюцць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы.

Вялікая ўвага ўдзялялася прафілактыцы інтэрнет-залежнасці. Спецыялістамі службы СППС распрацаваны буклеты. Сацыяльным педагогам праведзена анкетаванне вучняў па інтэрнет-залежнасці. На працягу года настаўнікам інфарматыкі праводзіўся маніторынг сацыяльных сетак навучэнцаў.

У рамках “Прававога ўсенавуча” навучэнцы праінфармаваны аб адказнасці за размяшчэнне інфармацыі, якая парушае правы чалавека за выкарыстанне нецэнзурных выразаў у сацыяльнай сетцы.

Адным з напрамкаў работы СППС з’яўляецца фарміраванне прававой культуры навучэнцаў і іх бацькоў, развіццё навыкаў прымянення прававых ведаў у канкрэтных жыццёвых сітуацыях, прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх. У рамках дэкады прававых ведаў былі розныя мерапрыемствы для навучэнцаў установы адукацыі. Праведзены класныя бацькоўскія сходы, на якіх класныя кіраўнікі азнаёмілі бацькоў, апекуноў навучэнцаў з алгарытмам інфармавання педагагічнымі работнікамі супрацоўнікаў органаў унатраных спраў аб наяўнасці прыкмет гвалту ў адносінах да непаўналетніх, распрацаванага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадненні з Міністэрствам ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

На працягу года праводзілася работа па пажарнай бяспецы непаўналетніх. У лютым 2023 года у рамках месячніка пажарнай бяспекі былі абследаваны домаўладанні мнанагадзетных сем’яў, праверана наяўнасць АПІ, іх стан. Была арганізавана тлумачальная работа па пытаннях пажарнай бяспекі, распрацаваны памяткі для бацькоў на тэму “Правілы бяспечных паводзін”.

Напярэдадні восеньскіх, зімовых, вясновых і летніх канікул праводзіцца міжведамасны комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Бяспечныя канікулы”. Рэгулярна праводзяцца прафілактычныя гутаркі з навучэнцамі школы супрацоўнікамі РАУС і РАНС, УЗ “Янавіцкая урачэбная амбулаторыя”.

Сумесна з супрацоўнікамі Чырваназоркаўскага выканаўчага камітэта, участковым інспектарам міліцыі праводзіліся рэйды ў сем’і. Вядзецца работа бацькоўскага ўніверсітэта.

З мэтай сацыялізацыі вучняў, іх маральнага і творчага развіцця ва ўстанове адукацыі створана сістэма школьнага самакіравання.

Пазакласная фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў выхаваўчай работы. Кожны дзень праводзяцца фізкультурныя хвілінкі на ўроках, зарадка перад пачаткам заняткаў, рухомыя перапынкі. Праходзяць традыцыйныя мерапрыемствы ўнутрышкольнай спартакіяды: спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе, баскетболе, спартландыі, лёгкаатлетычныя эстафеты.

Шосты школьны дзень з’яўляецца часткай цэласнай адукацыйнай сістэмы школы і прадугледжвае ўмацаванне фізічнага, псіхалагічнага і маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця і грамадзянскага станаўлення навучэнцаў. Кожную другую суботу праводзіцца “Дзень здароўя”. Навучэнцы штогод удзельнічаюць у спаборніцтвах у рамках круглагадовай раённай спартакіяды.

У Год міру і стварэння ў Беларусі асаблівую значнасць набывае грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Класнымі кіраўнікамі V-ХІ класаў у рамках шостага школьнага дня была арганізавана і праведзена серыя пазнавальных гульняў-віктарын, мерапрыемстваў і міні-паходаў.

Адным з асноўных напрамкаў работы ў шосты школьны дзень з’яўляецца працоўнае выхаванне навучэнцаў. Ва ўстанове адукацыі створаны і аформлены куток прафарыентацыі. Выкарыстанне класнымі кіраўнікамі інфармацыйнага матэрыялу, які змяшчаецца ў кутку прафарыентацыі, спрыяе фарміраванню працоўных патрэбаў, вопыту, ведаў і ўменняў вучняў. Класнымі кіраўнікамі праводзяцца заняткі, лекцыі, гутаркі, кансультацыі па выбары прафесіі.

Працоўнае выхаванне ў шосты школьны дзень прадугледжвае ўдзел у розных акцыях: “Чысты клас”, “Зробім наш дом утульным”, “Навагоднія клопаты”, “Дапамажы школе і сваёй краіне”, “Школьны двор”, “Упрыгожым родную школу”, “Моладзь за чысціню роднага краю”, “Няхай прыгажосцю напоўніцца Зямля”, “Чысты двор”; акцыі па аказанні дапамогі адзінокім або састарэлым людзям: “Дом без адзіноты”, “Твары дабро”, “Клопат”; акцыі па зборы другаснай сыравіны: “Адходы - у даходы”, “Папяровы скарб”, “Пазбавімся ад непатрэбнага – створым карыснае” і інш.

Вынікам работы педагагічнага калектыву ў шосты дзень тыдня стала павелічэнне наведвальнасці навучэнцамі мерапрыемстваў у рамках шостага дня, задавальненне рознабаковых інтарэсаў вучняў у пазаўрочнай дзейнасці, умацаванне партнёрскіх адносін сям’і і школы, пашырэнне формаў супрацоўніцтва педагогаў, бацькоў, вучняў.

У цэлым сістэма выхаваўчай работы школы аптымальная для рознабаковага развіцця асобы, яе маральнага, прававога, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу. Выхаваўчая работа праводзіцца ў цесным супрацоўніцтве з соцыумам, традыцыі ўстановы адукацыі захоўваюцца і развіваюцца.

Метадычная работа.
Задачы, пастаўленыя ў 2022/2023 навучальным годзе, вырашаў педагагічны калектыў у складзе 22 педагогаў. Колькасць педагагічных работнікаў з вышэйшай адукацыяй 100%. Кваліфікацыйны ўзровень настаўнікаў дастатковы. Вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю маюць 73%, ІІ катэгорыя – 18%, без катэгорыі – 9%.

Перспектыўным планам атэстацыі на 2022/2023 навучальны год было запланавана атэставаць 3 педагогі, план выкананы на 100%.

Установа адукацыi мае доступ да сеткі інтэрнэт па шырокапалосным канале, свой сайт https://yanovichi.kletsk-asveta.gov.by, наладжана работа электроннай пошты. Працягваецца работа з сэрвісам “Электронны дзённік/ Электронны журнал”.

     Галоўнай мэтай функцыянавання метадычнай службы школы з’яўлялася стварэнне ўмоў для ўдасканалення педагагічнага майстэрства настаўнікаў і развіцця іх прафесійных кампетэнцый. Для ажыццяўлення метадычнай работы ў школе функцыянавалі 4 школьныя метадычныя аб’яднанні (далей – ШМА): настаўнікаў гуманітарнага цыклу, настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу, настаўнікаў пачатковых класаў і настаўнікаў-дэфектолагаў; класных кіраўнікоў. У адпаведнасці з планам работы ШМА на працягу навучальнага года праведзена 16 пасяджэнняў школьных метадычных аб’яднанняў.

З мэтай павышэння педагагічных кампетэнцый, метадычнага суправаджэння прафесійнага росту педагогаў забяспечана настаўніцтва маладых спецыялістаў. Працавала школа маладога спецыяліста “Пошук”. У 2022/2023 навучальным годзе праведзена тры заняткі рэкамендацыйнага і практычнага характару.

Аналізуючы выніковасць метадычнай работы, неабходна адзначыць, што сваімі напрацоўкамі педагогі дзеляцца на метадычных мерапрыемствах раённага і абласнога ўзроўню. Матэрыялы з вопыту работы публікуюцца ў школьным метадычным часопісе “Метадычны калейдаскоп”.

Улік павышэння кваліфікацыі кадраў ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца з выкарыстаннем электроннай базы “Кадры”. Звесткі ва ўсіх асабістых картках абнаўляюцца штоквартальна ў поўным аб’ёме зыходзячы з новых дадзеных аб педагогах школы. У 2022/2023 навучальным годзе 11 педагогаў прайшлі планавае павышэнне кваліфікацыі. Курсавую перападрыхтоўку згодна з планам прайшлі 100% атэстуючых, усе пасведчанні аб курсавой перападрыхтоўцы знаходзяцца ў асабістых справах. Педагогі школы ўдзельнічаюць у вебінарах, якія праводзяцца МАІРА.

Матэрыяльна-тэхнічная база. Адной з умоў дасягнення стратэгічных арыенціраў інавацыйнага развіцця адукацыйнага працэсу школы сталі пытанні ўмацавання матэрыяльнай базы, забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці.

Падыход да арганізацыі харчавання сфарміраваны ў адпаведнасці з прынцыпамі рацыянальнага харчавання, колькаснай і якаснай адпаведнасці рацыёнаў харчавання фізіялагічным патрэбнасцям арганізма вучняў у харчовых рэчывах і энергіі, забеспячэння зберагальнага характару харчавання, максімальнай разнастайнасці рацыёнаў. Ва ўстанове адукацыі распрацавана праграма вытворчага кантролю за якасцю і бяспекай харчавання, заснаваная на прынцыпах ХАССП. Загадамі кіраўніка створаны і функцыяніруюць савет па харчаванні, які праводзіць планавыя і пазапланавыя праверкі харчблокаў; бракеражная камісія праводзіць бракераж ежы, вынікі рэгіструюцца ў журнале па кантролі за якасцю гатовай прадукцыі. Для складання меню, уліку грашовых сродкаў выкарыстоўваюцца камп’ютарныя праграмы “Прадукты харчавання”, МАПСА. Арганізацыя харчавання ажыццяўляецца з захаваннем санітарна-гігіенічных і тэхналагічных патрабаванняў, што прад’яўляюцца рэцэптурамі да кулінарнай апрацоўкі харчовых прадуктаў. У 2022/2023 навучальным годзе абноўлена абсталяванне, куплены кухонны посуд.

Такім чынам, ва ўстанове адукацыі вызначаны асноўныя напрамкі работы, створана сістэма кіравання, функцыянуюць органы самакіравання: педагагічны савет, апякунскі савет. Кіраванне школай ажыццяўляецца на аснове сістэмнага аналізу, што дазваляе кіраўніцтву бачыць, ацэньваць і якасна змяняць адукацыйны працэс, прагназаваць шляхі яго далейшага развіцця, выпраўляць выяўленыя недахопы. Кіраўніцтва школы сумесна з прафсаюзным камітэтам эфектыўна працуюць над стварэннем спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве.
згарнуць
Яшчэ ў гэтым раздзеле