Дзень здаровага ладу жыцця

12.10.2024
12 кастрычніка 2024 года ў Янавіцкай школе дзень прайшоў пад назвай "Дзень здаровага ладу жыцця". У рамках мерапрыемстваў адбылася сустрэча з медыцынскай сястрой на тэму "Шкодныя звычкі" і конкурс малюнкаў "Мы за здаровы лад жыцця". Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаваннях і праявілі творчы падыход у сваіх работах.