Шосты школьны дзень "Дзень сям'і"

25.05.2024
25 мая ў Янавіцкай сярэдняй школе ў рамках шостага школьнага дня "Дзень сям'і" для дзяцей пачатковых класаў прайшоў дыялог "мой летні адпачынак сям'ёй". Класны кіраўнік з навучэнцамі абмеркавала летні адпачынак дзяцей, а таксама нагадала аб правілах бяспекі ў летні перыяд. Для 9,11 класа адбылася ўрачыстая лінейка прысвечаная святу Апошняга званка. Іншыя хлопцы ў шосты школьны дзень былі задзейнічаны ў гульні - Падарожжы "бацькоўскі дом-пачатак усіх пачаў" мэтай дадзенага мерапрыемства было фарміраванне сямейных каштоўнасцяў, і паважлівага, давернага стаўлення да сваіх родных і блізкіх.