Дзень другі. Дзень здароўя

04.06.2024
Сёння, 4 чэрвеня 2024 года, у нашым аздараўленчым лагеры "Патрыёт" дзень пачаўся з хвілінкі бяспекі і ранішняй зарадкі на свежым паветры. У рамках "Дня здароўя" дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў крэйдай на асфальце "Я малюю здароўе", таксама для дзяцей прайшла гульнявая праграма "У здаровым целе-здаровы дух". Неад'емнай часткай летняга аздараўлення дзяцей з'яўляецца вядома ж знаходжанне на свежым паветры і гэты час нашы дзеці праводзяць актыўна ў рухомых гульнях.