Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе

Да ведама навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў! Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе У 2024/2025 навучальным годзе плануецца адкрыццё 20 i-х класаў для 240 шасцігодак.

На базе гарадскіх устаноў адукацыі будзе адкрыта сем класаў:

у Клецкай сярэдняй школе №1 і Клецкай сярэдняй школе №3 – па тры класы, у Клецкай сярэдняй школе №2 – Адзін I клас.

Гімназія горада Клецка набірае адзін V клас у складзе 24 навучэнцаў.

Нагадваем, што тэрмін прыёму дакументаў для залічэння ў I клас дзяцей, якія пражываюць у замацаваным за установай мікрараёне – з 12 чэрвеня па 15 жніўня бягучага года. Прыём дакументаў ажыццяўляецца ва ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з зацверджаным графікам.

Дакументы для залічэння ў I клас:

заява на імя дырэктара школы аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці (пішацца ў школе); пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;

даведка пра здароўе з медыцынскай установы;

заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).

Прыём заяў на свабодныя месцы ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне, ажыццяўляецца дырэктарам установы адукацыі ў дні прыёму грамадзян з 12 чэрвеня па 15 жніўня бягучага года.

Разгляд заяў для прыёму дзяцей на свабодныя месцы будзе ажыццяўляцца з 16 жніўня па 28 жніўня бягучага года.

Залічэнне вучняў у I класы ажыццяўляецца да 31 жніўня.

Падрабязней аб прыёме ў 1 клас ДУА "Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" глядзець тут

Для навучэнцаў, якія скончылі IX клас, і якія вырашылі працягнуць навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, у 2024/2025 навучальным годзе будзе адкрыта 13 x-х класаў. Не запланавана адкрыццё X класаў у Галынкаўскай, Даматканавіцкай, Лазавіцкай і Тучанскай сярэдніх школах. Кантрольная лічба прыёму ў X класы складае 140 навучэнцаў.

Значна пашырыцца спектр X класаў з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў (модуляў) на павышаным узроўні, і скароціцца колькасць класаў з вывучэннем усіх прадметаў на базавым узроўні. Звяртаем увагу, што X класы з вывучэннем вучэбных прадметаў на базавым узроўні застануцца толькі ў Клецкай сярэдняй школе №2, Янавіцкай, Азярэчанскай і Заастравецкай сярэдніх школах.

З мэтай ранняй прафарыентацыі вучняў у раёне пашыраецца спектр і колькасць навучэнцаў, якія могуць быць залічаны ў класы прафесійнай накіраванасці:

- педагагічныя Х класы адкрыюцца ў Клецкай сярэдняй школе № 1 і Клецкай сярэдняй школе №3; - аграрныя класы Х класы пачнуць працу ў Кухчыцкай, Мароцкай і Зубкоўскай сярэдніх школах;

- інжынерныя класы чакаюць дзесяцікласнікаў у гімназіі г. Клецка, Клецкай сярэдняй школе №1, Клецкай сярэдняй школе №3, Рассветаўскай сярэдняй школе;

- першы ваенна-патрыятычны Х клас з 1 верасня 2024 года будзе працаваць на базе Клецкай сярэдняй школы №2.

Заява пры прыёме ў X клас падаецца ў прыёмную камісію школы ў перыяд з 12 чэрвеня па 10 жніўня. На падставе рашэння прыёмнай камісіі не пазней за 25 жніўня дырэктарам школы выдаецца загад аб прыёме вучняў у Х клас.

Падрабязней аб прыёме ў 10 клас ДУА "Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" глядзець тут

Яшчэ ў гэтым раздзеле