Шосты школьны дзень "Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання"
04.05.20244 мая ў Янавіцкай сярэдняй школе ў рамках шостага школьнага дня "Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання". Дзеці пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Пад мірным небам Радзімы маёй", дзе яны ў сваіх малюнках адлюстравалі Дзень Перамогі.
Хлопцы старэйшых класаў прынялі ўдзел у акцыі "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем". Яны ачысцілі тэрыторыю прылеглую да помніка ад смецця і галінак, ачысцілі пліту з імёнамі загінуўшых.
Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Гэта клопат аб будучыні нашага аграгарадка, маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якім коштам дасягнута Перамога.