Да ведама навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў! Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе.
У 2024/2025 навучальным годзе кантрольная лічба прыёму ў 1 клас - 14 навучэнцаў.
Дакументы для залічэння ў I клас:
заява на імя дырэктара школы аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці (пішацца ў школе); пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;
даведка пра здароўе з медыцынскай установы;
заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).
Прыём заяў на свабодныя месцы ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне, ажыццяўляецца дырэктарам установы адукацыі ў дні прыёму грамадзян з 12 чэрвеня па 15 жніўня бягучага года.
Разгляд заяў для прыёму дзяцей на свабодныя месцы будзе ажыццяўляцца з 16 жніўня па 28 жніўня бягучага года.
Залічэнне вучняў у I класы ажыццяўляецца да 31 жніўня.
Адказны за прыём дакументаў намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Шчэрба А.Ф., тэлефон - 3751793 61-6-85