Мэта і задачы работы ўстановы адукацыі на 2023-2024 навучальны год

Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання неабходных метапрадметных уменняў і навыкаў навучэнцаў на аснове набытых ведаў для эфектыўнага вырашэння шырокага дыяпазону жыццёвых задач у розных сферах дзейнасці чалавека

Задачы:

1. Забяспечыць далейшы рост якасці адукацыі ў адпаведнасці з запытамі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў і тэндэнцыямі развіцця інфармацыйнага грамадства праз стварэнне адукацыйнай асяроддзя, якое забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі і сацыяльным заказам;

павышэнне эфектыўнасці навучання ў профільных класах і прафесійнай падрыхтоўкі на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыю інтэграванага навучання, псіхолага-педагагічнай дапамогі, стварэнне ва ўстанове адаптыўна развіццёвага асяроддзя для дзяцей з АПФР.

2. Удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы адукацыі праз выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі з дапамогай сацыяльна значнай дзейнасці на карысць асобы, грамадства, дзяржавы;

развіццё лідэрскіх якасцяў навучэнцаў з дапамогай актывізацыі дзейнасці вучнёўскага самакіравання, дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў;

стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння навучэнцаў, аказанне педагагічнай падтрымкі навучэнцам у працэсе выбару прафесійнай сферы дзейнасці;

прафілактыку супрацьпраўных паводзін і рознага роду залежнасцяў ў дзяцей і падлеткаў;

павышэнне эфектыўнасці здароўезберагальнага асяроддзя ўстановы адукацыі.

3. Удасканальваць падыходы да арганізацыі метадычнага суправаджэння прафесійнага росту педагога праз рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў, актуалізацыю і паглыбленне ведаў педагогаў аб сучасных падыходах і спосабах арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў;

уключэнне педагогаў у дзейнасць па засваенні эфектыўных спосабаў арганізацыі, актывізацыі, кіравання і кантролю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах на вучэбных і факультатыўных занятках;

павышэнне выніковасці работы метадычных аб'яднанняў, ўкараненне актыўных формаў метадычнай работы, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўных практык, садзейнічанне іх трансляцыі ў галіновым друку, канферэнцыях, конкурсах прафесійнага майстэрства;

фарміраванне патрэбнасці ў бесперапыннай самаадукацыі педагагічных работнікаў, метадычнае суправаджэнне іх паспяховай атэстацыі.

 

Яшчэ ў гэтым раздзеле