Шосты школьны дзень "Дзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання"

06.04.2024
6 красавіка ў Янавіцкай сярэдняй школе ў рамках шостага школьнага дня "Дзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання" навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у віктарыне "Ці ведаеш ты свой край?" , мэтай мерапрыемства было пашырыць кругагляд дзяцей аб цікавых месцах Клетчыны і сваёй малой Радзімы. Таксама для навучэнцаў была арганізавана выхаваўчая гадзіна “Хто такія сцяганосцы?”, падчас якой кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні распавёў навучэнцам аб стварэнні сцягавой групы, яе гісторыі і мэтах якія стаяць перад хлопцамі са сцягавой групы. Для рабят 6-9 класа прайшла гульня знаўцаў "Зямля пад белымі крыламі", падчас якой хлопцы прадэманстравалі свае веды па гісторыі і геаграфіі Беларусі, звычаях і традыцыях беларускага народа.