Міншчына спартыўная. Вясна

06.04.2024
У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» 06.04.2024 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшла спартыўная забаўка “Маршруты здароўя”, падчас якой навучэнцы выконвалі розныя спартыўныя заданні падзяліўшыся на дзве каманды. Дадзеная спартовая забаўка спрыяла ўмацаванню здароўя, развіццю фізічных здольнасцяў рабят.