Шосты школьны дзень "Дзень сям'і, дабра і ўзаемаразумення"

27.04.2024
27 красавіка ў Янавіцкай сярэдняй школе ў рамках шостага школьнага дня "Дзень сям'і, дабра і ўзаемаразумення" быў арганізаваны мультсалон "Сям'я-любові і вернасці вянок", для навучэнцаў 1-4 класаў. Дзеці паглядзелі мультфільмы пра сям'ю і абмеркавалі галоўныя сямейныя каштоўнасці. Старэйшыя дзеці падрыхтавалі творчыя калажы на мерапрыемства "Мая сям'я", дзе прадставілі свае работы іншым навучэнцам, расказалі пра сваю сям'ю, галоўныя сямейныя традыцыі, якія іх аб'ядноўваюць.