Міншчына спартыўная. Вясна

27.04.2024
У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» 27.04.2024 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшоў “Вясновы марафон” . Навучэнцы былі падзелены на дзве каманды і выконвалі розныя спартыўныя заданні. "Вясновы марафон" стаў выдатнай нагодай для актыўнага адпачынку на свежым паветры і спаборніцтваў ў хуткасці і цягавітасці.